Перайсці да зместу

Бітва за Ідліб (2012)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва за Ідліб
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі
Дата 1013 сакавіка 2012
Месца Ідліб
Вынік Перамога сірыйскай урадавай арміі
Праціўнікі
Сірыя Урад Башара Асада: Сірыя Сірыйскі нацыянальны савет:

Джыхад Ісламісты:

Камандуючыя
Сірыя Башар Асад Джыхад Abdul-Rahman al-Souri[2]
Сілы бакоў
1200 салдат, 42 танка 1000—1300 баевікоў, 2 танка[3]
Страты
7 салдат забітымі, 6 танкаў выведзены са строю 36—52 забітымі, 130 палонных
Агульныя страты
звыш 100 забітых[4]

Баі за Ідліб — эпізод грамадзянскай вайны ў Сірыі падчас якога з 10 па 13 сакавіка 2012 года ўзброенымі сіламі Сірыі была праведзена ваенная аперацыя з мэтай вызвалення горада Ідліб і знішчэння сіл апазіцыі.

З пачаткам грамадзянскай вайны горад быў заняты паўстанцамі. Яны кантралявалі населены пункт некалькі месяцаў, калі ў іх атрымлівалася супрацьстаяць нападам з боку ўрадавых падраздзяленняў.

З 10 па 13 сакавіка 2012 года ўзброенымі сіламі Сірыі была праведзена ваенная аперацыя з мэтай ачысткі горада ад сіл апазіцыі. За тыдзень да гэтага адбылося нарошчванне ваеннай сілы і пачалася падрыхтоўка да штурму (так, у бок горада накіравалася вялікая калона з 42 танкаў і 131 транспарту з вайскоўцамі). Горад абаранялі 1000-1300 паўстанцаў, мелася 2 танкі[3]. 13 сакавіка, пасля зацятых баёў, урадавыя войскі занялі Ідліб[5].

Урадавыя войскі страцілі 7 салдат забітымі, 6 танкаў выведзены са строю[6]. Абаронцы страцілі 36[6][7]-52 забітымі, 130 палоннымі[8][9].

У ліпені таго ж года паведамлялася, што большая частка правінцыі Ідліб зноў апынулася пад кантролем паўстанцаў[10].

Зноскі

  1. "Syrian Rebels Plot Their Next Moves: A TIME Exclusive". TIME. 11 February 2012. Архівавана з арыгінала July 8, 2013.
  2. а б "BBC Arabic: Groups affiliated to al-Qaeda carry out acts of terror". Champress. 18 September 2012. Архівавана з арыгінала 24 ліпеня 2018. Праверана 21 September 2012.
  3. а б Syrian forces assault Idlib amid peace talks. Al Jazeera English.
  4. Idlib - Mar 14, 2012 - 15:43. Al Jazeera Blogs.(недаступная спасылка)
  5. Сирийские власти заявили о захвате города Идлиб
  6. а б Syrian troops conduct "qualitative" operation in Idlib: media. Xinhua.
  7. Loyd, Anthony (19 March 2012). "Syrian survivors tell of Idlib massacre". The Australian.
  8. 130 armed men surrender to Syrian authorities in Idlib// PressTV Архівавана 15 сакавіка 2012.
  9. Idlib - Mar 14, 2012 - 15:43. Al Jazeera Blogs.(недаступная спасылка)
  10. СМИ: Сирийский Идлиб полностью перешел в руки повстанцев // Росбалт, июль 2012